У нашай установе адукацыі 27 сакавіка прайшла музычная забаўка "Гуканне вясны" для выхаванцаў старэшых груп інтэграванага навучання і выхавання.
Разам з Мікітам, Буслікам і Вясной дзеці спявалі вяснянкі-заклічкі, танцавалі, а таксама выканалі аркестроўку песні "Вясновая кропель".
Праз музіцыраванне і інструментальную творчасць дзеці далучыліся да звычаяў і традыцый беларускага народа.